Территориальные органы пограничной службы

Территориальные органы пограничной
службы

Лидский пограничный отряд

У гонар дня вызвалення Ліды ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў высадзілі алею бэзу

  06.07.2018    117


У гонар дня вызвалення Ліды ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў высадзілі алею бэзу
Прыгожыя суквецці розных адценняў будуць радаваць вучняў і педагогаў СШ № 1, прыемны саладкавата-рэзкі водар залунае ў паветры паўсюль, а напярэдадні Дня Перамогі да рукатворнага салюта дадасца яшчэ і салют прыродны – бэз цвіце менавіта ў маі… Аднак гэта будзе не раней, чым праз некалькі год: 21 маладому саджанцу селекцыйнага бэзу патрэбны час. Дрэўцы школе перадало Лідскае раённае аддзяленне ГА "Беларускі фонд міру".
– Алея бэзу менавіта каля сцен першай школы закладзена невыпадкова, – распавёў старшыня раённага аддзялення “Беларускага фонду міру” Віктар Міранцоў. – У гэтай школе вучылася нямала камсамольцаў-падпольшчыкаў, і іх подзвіг працягвае жыць у добрых справах сённяшняга пакалення. Навучэнцы і педагогі навучальнай установы актыўна прымаюць удзел ва ўсіх міратворчых мерапрыемствах. І алея бэзу – наша ім за гэта падзяка.
У школе вялікая ўвага надаецца патрыятычнаму выхаванню. У 2013 годзе былі адкрыты кадэцкія класы. За гэты час іх скончылі каля 100 юнакоў і дзяўчат. Адна з выпускніц СШ № 1 – Валерыя Кучынская – з'яўляецца камандзірам 1-га ўзвода Інстытута пагранічнай службы. Разам са сваімі таварышамі лідчанка прымала ўдзел у парадзе ў Дзень Незалежнасці ў Мінску.
Автор: Вікторыя РУСІЛЕВІЧ.

Источник: Лидская газета
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Возврат к списку



Лидский пограничный отряд


Адрес:
231300 Гродненская обл., г. Лида, ул. Крупской 30

Телефоны «горячей линии»:
Оперативно-ситуационный пункт управления Лидского пограничного отряда телефон: +375 154 55-10-20
Отдел идеологической работы Лидского пограничного отряда телефон: +375 154 55-10-06
Психологическая служба Лидского пограничного отряда телефон: +375 154 55-10-06

Режим работы:
понедельник — пятница с 09.00 до 18.00, обед с 13.00 до 14.00 (в предпраздничные и предвыходные дни — до 17.00)


загрузка карты...