Меню
Лидский пограничный
отряд

Кореличчанин Михаил Кузьмич проходит службу на границе

Кореличчанин Михаил Кузьмич проходит службу на границе
Кореличчанин Михаил Кузьмич проходит службу на границе

23.02.2025

76


Карэліччанін Міхаіл Кузьміч пасля заканчэння СШ № 2 райцэнтра вырашыў звязаць жыццё з медыцынай і атрымаў спецыяльнасць "фельчар-акушэр. Памочнік урача па амбулаторна-паліклінічнай дапамозе". Працаваць накіраваўся ў Навагрудскую ЦРБ, дзе быў фельчарам выязной брыгады хуткай дапамогі. Калі прыйшоў час аддаць абавязак Радзіме, у кастрычніку 2023 года пайшоў служыць у Лідскі пагранатрад.

—Першы месяц было няпроста, — успамінае Міхаіл. — Неабходна было прывыкнуць да армейскага распарадку. Раннія пад’ёмы, воіская дысцыпліна, фізічная падрыхтоўка. Аднак да гэтага хутка прызвычаіўся. Да таго ж з’явілася цікавасць да службы. Пасля курса маладога байца юнака размеркавалі ў манеўраную групу — пагранічны спецназ, які ў любы момант гатовы да абароны межаў Радзімы. Воінская спецыяльнасць Міхаіла — інспектар 1-й катэгорыі-медык. — Служба даволі цікавая і, што самае галоўнае, карысная: выпрацоўваецца дысцыпліна, загартоўваюцца асабістыя якасці, мацнее характар. У арміі я назапашваю вопыт у прафесійным напрамку, атрымліваю веды і ўменні, якія спатрэбяцца мне ў далейшым жыцці. Падчас службы мне прапанавалі прайсці курсы па тактычнай медыцыне, дзе я атрымаў новыя ваенна-медыцынскія навыкі.