Меню
Сморгонская пограничная
группа

Николай Панасюк назначен комендантом пограничной комендатуры «Поставы»

Николай Панасюк назначен комендантом пограничной комендатуры «Поставы»
Николай Панасюк назначен комендантом пограничной комендатуры «Поставы»

25.03.2024

110


Нарадзіўся 20 сакавіка 1994 года ў горадзе Камянец Брэсцкай вобласці. У 2016-м скончыў Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Кіраванне падраздзяленнямі граніцы». Па размеркаванні быў накіраваны намеснікам начальніка пагранзаставы «Усава» Гродзенскай пагранічнай групы. Праз год узначаліў заставу «Галынка», а ў 2019-м вярнуўся на першае месца службы ў якасці кіраўніка падраздзялення. У 2022 годзе пераведзены ва ўпраўленне воінскай часці Гродзенскай пагрангрупы. Службу ў ёй сумяшчаў з набыццём паглыбленай вышэйшай адукацыі ў пагранічнай ВНУ. Сёлета атрымаў дыплом магістра.
Загадам Старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь ад 26 студзеня 2024 года маёр Мікалай Панасюк назначаны камендантам пагранічнай камендатуры «Паставы».
— Усе свае намаганні, памножаныя на веды і вопыт, разам з калектывам накірую на надзейную ахову Дзяржаўнай граніцы на даручаным участку, — дзяліўся планамі службы на новай пасадзе Мікалай Панасюк. — Пад маім кіраўніцтвам граніца і надалей застанецца трывалай заслонай ад любой супрацьпраўнай дзейнасці, усіх выклікаў і пагроз нядобразычліўцаў.

Каб ісці ў нагу з часам, органы пагранічнай службы бесперапынна ўдасканальваюцца, асвойваюць сучасныя спосабы і метады аховы граніцы. У нашым распараджэнні — найноўшыя ўзоры тэхнікі і ўзбраення, якія ўмела выкарыстоўвае кожны пагранічнік. У тым ліку беспілотнікі і сродкі барацьбы з тымі БЛА, якія запускаюць зламыснікі на нашу тэрыторыю.

Дзяржава істотна падтрымлівае ваеннаслужачых, таму мы абавязаны апраўдваць аказаны нам давер. Упэўнены: наш калектыў добрасумленным стаўленнем да сваіх абавязкаў што­дзень будзе даказваць, што ахоўваць нацыянальныя інтарэсы краіны нам, пагранічнікам, даручана нездарма.