Меню
Полоцкий пограничный
отряд

Из Шумилинского района в весенний призыв в армию из пойдут 15 призывников

Из Шумилинского района в весенний призыв в армию из пойдут 15 призывников
Из Шумилинского района в весенний призыв в армию из пойдут 15 призывников

09.04.2021

309


Як паведаміў начальнік адасобленай групы Шумілінскага раёна ваеннага камісарыята Бешанковіцкага і Шумілінскага раёнаў Андрэй Собін, мерапрыемствы закранулі каля 80 маладых людзей ва ўзросце ад 18 да 27 год.
Прызыўнікі зараз праходзяць медыцынскую камісію, а ў ваенкамат пачалі прыязджаць прадстаўнікі вайсковых часцей для адбору новага папаўнення. Першымі ў наш раён прыехалі прадстаўнікі пагранічнай службы.
«Для будучых пагранічнікаў дзейнічае вельмі сур’ёзны адбор, – расказвае рэгіянальны прадстаўнік органаў пагранічнай службы па Віцебскай вобласці Віктар Фамянкоў. – Найперш улічваюцца псіхалагічнае здароўе, фізічная падрыхтаванасць і жаданне самога прызыўніка стаць пагранічнікам. Аналізуецца асабістая справа, правозіцца псіхалагічнае тэсціраванне і толькі пасля асабістай гутаркі робіцца канчатковае заключэнне».
Так, кандыдатамі ў пагранічнікі былі трое шумілінскіх хлопцаў, вытрымаў іспыты толькі адзін.

Віктар Фамянкоў адразу акрэсліў яму бліжэйшыя перспектывы службы:
– Пасля праведзенага адбору на базе вучэбнага пункта ў па-гранічным атрадзе на працягу 10 дзён да прыняцця прысягі засвоіце курс пачатковай ваеннай падрыхтоўкі. Падчас другога этапа зможаце атрымаць спецыяльнасць «інспектар пагранічнай службы». Месяц пойдзе на вывучэнне асноў пагранічнай службы, затым стажыроўка ў падраздзяленнях, што непасрэдна ахоўваюць Дзяржаўную граніцу Рэспублікі Беларусь. І толькі пасля гэтага вы станеце сапраўднымі пагранічнікамі і прыступіце да аховы Дзяржаўнай граніцы ў сваім падраздзяленні.

Як адзначыў Андрэй Собін, у гэты прызыў з нашага раёна пойдуць у войскі каля 15 юнакоў. Ужо вядома, што акрамя органаў пагранічнай службы шумілінскія хлопцы будуць праходзіць тэрміновую вайсковую службу ў паветрана-дэсантных, механізаваных і ўнутраных войсках.