Меню
З  КАНЦЭРТАМ –  У  КАМАРЫН
З КАНЦЭРТАМ – У КАМАРЫН

07.04.2016

36


Вартавыя дзяржаўнай граніцы прадэманстравалі жыхарам Камарына сваё віртуознае валоданне духавымі інструментамі. Канцэрт ваеннага аркестра Гомельскай пагранічнай группы прайшоў у гарпасёлку 31 сакавіка.

Пагранічнікі выдатна разумеюць, што для якаснай аховы граніцы ў першую чаргу неабходна знайсці агульную мову з мясцовым насельніцтвам. Так, у Камарыне, па словах намесніка начальніка аддзела Гомельскай пагрангрупы Андрэя Бычэнкі і начальніка пагранічнага паста “Камарын” Антона Самалюка, паміж бакамі ўжо завязаліся добрыя адносіны, наладжана цеснае супрацоўніцтва. Гэта пацвярджае і старшыня мясцовага сельскагавыканкама Віктар Свіслоўскі. Калі ў жыхароў пасёлка ці прылеглых вёсак узнікаюць пытанні, якія датычаць пагранічнага заканадаўства, напрыклад, звязаныя з выдачай прапускоў і інш., яны заўсёды вырашаюцца хутка. У сваю чаргу пагранічнікі просяць людзей дзеля забеспячэння больш надзейнай аховы дзяржаўнай граніцы паведамляць ім аб незнаёмых і падазроных асобах, якія знаходзяцца на рэжымнай тэрыторыі.

Гісторыя ж ваеннага аркестра Гомельскай пагранічнай группы налічвае шмат гадоў паспяховай творчай дзейнасці, якая ўключае не толькі ўдзел у службовых і дзяржаўных мерапрыемствах, але і шматлікія канцэрты ў розных куточках Беларусі. І на гэты раз гледачы праводзілі шчырымі апладысментамі кожны нумар, дружна падпявалі. Як сцвярджаюць самі пагранічнікі, падобныя сустрэчы з насельніцтвам для іх ужо сталі добрай традыцыяй.