24.02.2026
4
Сяргей Корак родам са Свяціцы. Летась атрымаў дыплом Ляхавіцкага аграрнага каледжа па спецыяльнасці «плодаагародніцтва» і нават паспеў паспрабаваць сябе ў прафесійнай дзейнасці, працуючы брыгадзірам вытворчай брыгады ў СГФ «Дабраселецкі» на Гродзеншчыне.
Сяргей заўсёды быў актыўным і мэтанакіраваным. Яго захапленне спортам, асабліва лёгкай атлетыкай, дапамагло яму развіць дысцыплінаванасць і настойлівасць – вельмі патрэбныя ў жыцці, а тым больш – у армейскім, якасці.
Зараз Сяргей праходзіць тэрміновую ваенную службу на пагранічнай заставе «Дзяражычы» на мяжы з Украінай. Ён ганарыцца тым,
што можа абараняць гранiцу нашай Радзімы, і з вялікай адказнасцю ставіцца да сваёй службы. За поспехі ў службовай дзейнасці не аднойчы атрымліваў заахвочванні.
Дадатковую матывацыю і адказнасць у службе па абароне Айчыны маладому чалавеку надае тое, што дома яго чакае любімая жонка, і неўзабаве ў сям’і з’явіцца першынец. Сяргей разумее, што яго служба на граніцы – гэта не толькі абавязак, але і магчымасць праявіць лепшыя мужчынскія якасці, якія, калі спатрэбіцца, дапамогуць абараніць сваю сям’ю і сваю Радзіму.
Гісторыя Сяргея Корака – прыклад для моладзі, яго мэтанакіраванасць, любоў да сям’і і патрыятызм – узор для навакольных, расказваюць яго камандзіры.
Жадаем земляку і яго таварышам паспяховай службы і хутчэйшага вяртання дадому да сваіх блізкіх!
Разделы портала